Перайсці да зместу

Эстэр Бранд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстэр Бранд
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 29 верасня 1922(1922-09-29)
Памерла 20 чэрвеня 2015(2015-06-20)[2] (92 гады)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстэр Карнелія Бранд (афр.: Esther Cornelia Brand (-van Heerden); 29 верасня 1922, Спрынгбок, Паўднёва-Афрыканскі Саюз — 20 чэрвеня 2015, Блумфантэйн, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) — паўднёваафрыканская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў у Хельсінкі (1952).

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Тройчы ўзначальвала сусветны рэйтынг у скачках у вышыню: у 1940—1941 і ў 1952 гадах.

Яе скачок 29 сакавіка 1941 года ў Стэленбосе на вышыню 1,66 м толькі ў 1976 годзе быў афіцыйна прызнаны сусветным рэкордам, бо Дора Рацьен з вынікам 1,70 м (1938) была афіцыйна прызнана мужчынам.

На летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Хельсінкі паўднёваафрыканская спартсменка не магла пераадолець кваліфікацыйны турнір у кіданні дыска, аднак стала пераможцай спаборніцтваў у скачках у вышыню з асабістым рэкордам 1,67 м, абышоўшы сусветную рэкардсменку Шэйлу Лервіл.

Зноскі